У Вас в браузере отключен JavaScript. Пожалуйста включите JavaScript для комфортного просмотра сайтов.

Переключиться на мобильную версию.
Новости
Видеопродукция
Печатная продукция
Cувенирная продукция
Наши книги
Презентация
Архив газет
О нас

13.09.2017 Месца мядзведзя ў традыцыйнай культуры беларусаў

Месца мядзведзя ў традыцыйнай культуры беларусаў

У славянскай міфалогіі мядзведзь стаў самым ушанаваным зверам. У беларусаў існаваў культ гэтай жывёлы як гаспадара лесу і дзікай прыроды, як увасабленне паганскага бога Вялеса. Пра месца мядзведзя ў беларускім арнаменце расказаў загадчык філіяла Веткаўскага музея ў Гомелі Пятро Цалка.

У культуры беларусаў мядзведзь быў татэмным знакам і абярэгам роду. Жывёла стаяла на мяжы дзікай прыроды і свету чалавека і ахоўвала сваё царства. Выява звера сустракаецца таксама ў выглядзе гліняных статуэтак ці фігурак, вылітых з бронзы. Асаблівае месца жывёле адводзіцца ў народным арнаменце, традыцыя якога вылічаецца тысячагоддзямі.

Сімвал мядзведзя ў арнаменталістыцы беларусаў атрымаў назву «вядзмедзь». На такое вымаўленне беларускага «мядзведзь» паўплывала памежжа з Украінай і ўкраінскі эквівалент «ведмідь».

На браных рушніках сімвал мядзведзя стаіць на межах дзвюх бакоў тканіны як пачатак і канец каляндарнага года. Адсюль з'яўляюцца вобразы веснавога і восеньскага мядзведзяў.

Вясновы мядзведзь прачынаецца з першымі промнямі сонца і прыносіць на зямлю цяпло. Людзі залагоджвалі звера рытуальнымі стравамі падчас святкавання паганскай Камаёдзіцы. У гэты дзень жанчыны варылі «камы» – гарохавую кашу – і выходзілі на ўскраіну вёскі. Ад паху смачнай ежы мядзведзь хутчэй ўставаў з бярлогі, і гэта лічылася пачаткам каляндарнага года. Любімы ласунак звера – мёд – замянялі звычайным гарохам не выпадкова. Бабовае расліна лічылася аграрным прадуктам, а беларускія арнаменты заўсёды звязваліся з земляробствам, жытам або зямлёй.

Другога мядзведзя – восеньскага – можна сустрэць на іншым канцы арнаменту і года. У абрадавых песнях фіксуецца інфармацыя пра жанчын, якія падчас жніва клікалі мядзведзя на дапамогу. І ўсё ж, восень лічыцца сезонам, калі жывёла сыходзіць у зімовую спячку і завяршае народны каляндар. Ёсць і цэлы комплекс традыцый, злучаных з касматасцю мядзведзя. Вясельная лірыка захавала архаічны пласт беларускай культуры. У ёй маладыя сядзяць менавіта на мядзведжай шкуры як знаку багацця і пладавітасці, хоць ў жыцці гэта кажух з аўчыны. Існуе і іншы варыянт: маці выходзіла сустракаць маладых у вывернутым футры, за што жанчыне далі мянушку «мядзведзіца». Махры будуць і на ўсіх абрусах і рушніках. Чысты абрус з махрамі аўтаматычна ператвараецца ў знак «багацця» на стале. У цэнтральнай пазіцыі ўзору  размяшчалі парных «вядзьмедзей у жалуддзі».  Змяшчаючы мядзведзяў у святую дубровубеларусы прымнажалі рытуальнасць і магічнае значэнне.

 
Настасся КАНАВАЛЕНКА
Анастасія КАНЦАВЕНКА
При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Просмотров: 15682

Комментарии