У Вас в браузере отключен JavaScript. Пожалуйста включите JavaScript для комфортного просмотра сайтов.

Переключиться на мобильную версию.
Новости
Видеопродукция
Печатная продукция
Cувенирная продукция
Наши книги
Презентация
Архив газет
О нас

13.05.2018 ФОТАРЭПАРТАЖ: У Гомелі прайшоў матч 7 тура па футболе

ФОТАРЭПАРТАЖ: У Гомелі прайшоў матч 7 тура па футболе

З нулявой нічыёй на табло скончыўся матч 7 тура чэмпіянату краіны сярод каманд вышэйшай лігай паміж «Фк Гомель» і «ФК Тарпеда-Белаз».

Галоўны трэнер «Гомеля» даў каментар пасля гульні:

― Дваякае ўражанне ад сённяшняга матчу. З аднаго боку, парадавала гульня ў абароне, а з другога ― дрэнна, што не атрымалася забіць. Хачу адзначыць самааддачу сваіх гульцоў. Калі ў першым тайме было не вельмі шмат небяспечных момантаў, то ў другім, як мне здаецца, за кошт актыўных дзеянняў нашай каманды, у «Гомеля» атрымліваліся добрыя контратакі. У першым тайме быў вельмі асцярожны футбол: абедзве каманды выставілі па тры цэнтральных абаронцы. Мы гулялі на перамогу, маглі разлічваць на такі вынік, але адно ачко ― гэта таксама нядрэнны вынік у гульні з камандай, якая прэтэндуе на медалі чэмпіянату.

Фота Павла БУЛАНАВА

При копировании материалов ссылка на сайт обязательна.
Просмотров: 10422

Комментарии